Цудоўная выстава “На ўдачу” Любові Каткевіч прайшла ў памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”. Вырабы майстрыхі не пакінулі раўнадушнымі ні дарослых, ні дзяцей, што наведалі экспазіцыю. Казачныя зайцы, гномы, анёлы, Баба Яга, Дзед Мароз са Снягуркай, дзед Дабро з бабай, што занята вязаннем, навагоднія экаёлкі, падсвечнікі, вянкі, месяцы прыцягваюць позірк і нараджаюць прыемныя светлыя пачуцці... читать далее