Як правільна сябе паводзіць у складанай сітуацыі, павінен ведаць кожны чалавек, асабліва дзіця. Дзяцей гэтаму пачынаюць вучыць у дзіцячых садках, на інфармацыйных і класных гадзінах, уроках АБЖ у школе. Так урок бяспекі для выхаванцаў Суднікаўскай і Вішнеўскай сярэдніх школ прайшоў не ў садзе, а ў міні-цэнтры бяспекі.

На занятках дзеці вучыліся правільна выклікаць ратавальнікаў. Адным з найбольш запамінальных момантаў стаў пра тое, як паводзіць сябе пры пажары. Ратавальнікі паказалі, як правільна пакінуць памяшканне, падказвалі, якія дзеянні распачаць у выпадку задымлення і як выкарыстоўваць вогнетушыцель.


Таксама дзеці пабывалі ў жылых пакоях, кухні. Наводзячы планшэт на магчымае месца ўзнікнення пажару, на свае вочы змаглі ўбачыць, што можа адбыцца пры незахаванні правілаў пажарнай бяспекі.

Кожны з іх атрымаў незабыўныя ўражанні і неабходныя навыкі і веды дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.

Валожынскі райаддзел па НС яшчэ раз акцэнтуе ўвагу на тым, што самае галоўнае, пра што павінны памятаць бацькі, – дзеці не павінны знаходзіцца ля вады без нагляду. Гэта правіла, якога ўсе дарослыя абавязаны няўхільна прытрымлівацца. Не выпускайце з-пад увагі дзяцей, якія гуляюць ля вадаёмаў. Лепш за ўсё, калі дзіця будзе гуляць на вадзе з дарослымі. Толькі так можна цалкам быць упэўненымі ў яго бяспецы. Калі вы не ўдзельнічаеце ў гульнях, сачыце, каб дзіця было ў межах вашай бачнасці, выбірайце абсталяваны пляж, дзе дзяжураць ратавальнікі.



Паважаныя бацькі! Лета — выдатны час для адпачынку, пазітыўных эмоцый, яркіх уражанняў. Але гэта яшчэ і самы траўманебяспечны перыяд для дзяцей. Таму зрабіце ўсё, каб зберагчы сваё дзіця ад непрыемнасцеў. Паспрабуйце максімальна засцерагчы ваш адпачынак, будзьце побач са сваімі дзецьмі і беражыце іх!






