Нарадзілася будучая паэтка ў маляўнiчай вёсцы Няровы, якая раскiнулася на беразе Заходняй Беразiны.
Жыццё не песцiла, але сэрца заставалася адкрытым i ветлым да сяброў, знаёмых i родных. Цеплыня матулi i бацькi, любiмых брата i сястры, ды i лагодныя хвалi чароўнай ракi не дазвалялi чарствець душой. Нялёгкiм складваўся шлях па жыццi. Адной прыйшлося паспяваць на працы, весцi сваю гаспадарку i гадаваць дачку. Але яна не баялася цяжкасцей, прыходзiлася выконваць у доме i мужчынскую, i жаночую працу. У залатых руках усё спорылася. Дачка не адчувала недахопу любовi. Хоць сама нагадвае скарэй стройную бярозку, але ўсе каверзы, лёгшыя на плечы, выстаяла, як магутны, мудры дуб. Цяпер, напэўна, кiдаючы погляд назад, сама з цяжкасцю верыць, як змагла не зламацца, не паддацца цёмным хмарам, застацца з верай i надзеяй у будучынь.
Кожны родзiцца з маленькай зорачкай у душы. якая на працягу жыцця цi ператвараецца ў сонца, цi гасне. Галiна Iосiфаўна той чалавек, з якiм быць побач вельмi прыемна, таму што адчуваеш цяплыню i клопат да сябе, яна захавала сваё сонца i нясе яго па жыццёвым шляху. Аб гэтым сведчыць шырокае кола яе сяброў. Людзi, як матылькi, заўсёды злятаюцца на цяпло.
У жыццi кожнага прысутнiчаюць два асаблiва адказныя моманты: выбар прафесii i выбар каханага чалавека для сям`i. Ад правiльнасцi гэтых рашэнняў залежыць наш лёс: наколькi ён будзе нас песцiць, цi кружыць, пакуль не выведзе на свой гасцiнец.
Галiна Гражынская пасля заканчэння Сакаўшчынскай сярэдней школы, была ўпэўнена, што хоча прысвяцiць сваё жыццё дзецям. Дзякуючы бацькам, вырасла адказным чалавекам, да кожнага свайго кроку ставiцца вельмi сур`ёзна, выбар быў асэнсаваны. Цяпер, у сталым узросце паважае своё юнацкае рашэнне, нiколi нiкому не паскардзiлася, што iшла не сваiм шляхам.
Галіна Іосіфаўна закончыла геаграфічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага унiверсiтэта, працавала настаўнiцай геаграфii, дзякуючы ёй многiя выхаванцы змаглi правiльна выбраць свой шлях у будучынь. Гэта, як нiшто другое, падкрэслiвае яе адданасць настаўнiцкай, нялёгкай працы, шчырасць адносiн да дзяцей.
Чулы i граматны настаўнiк, пяшчотная, руплiвая мацi, выхавала прыгажуню дачку, стала адначасова ёй i сяброўкай.
Па размеркаваннi працавала на Гродзеншчыне, але родныя мясцiны клiкалi да сябе i яна вярнулася на Валожыншчыну, працавала настаўнiцай. Ды i сапраўды, дзе яшчэ знайсцi такiя мясцiны, што так кранаюць сэрца i застаўляюць мастака ўзяцца за памазок, разлiць палiтру, паэта за ручку i рассыпаць радкi. Наша iмянiннiца падзялiлася сваёй любоўю ў вершах пра малую радзiму Няровы, пра Валожын, што раскiнуўся на ўзгорках ды свецiцца вечарамi ў агнях, як навагодняя ялінка. Нiшто так усебакова не раскрывае ўнутраны свет чалавека, як творчасць. Галiна Гражынская пiша цудоўныя вершы i яны дапоўняць мой аповед.
КРАЮ АДЗІНЫ
У свеце краю ёсць адзіны
Ад шчасця дзе душа пяе —
Мая маленькая радзіма,
І няма лепей за яе.
Чужыя бачыла мясціны,
Але заўжды завуць мяне
Клён ля бацькойскае хаціны
І пах чаромхі па вясне.
Мой добры лёс, мае Няровы…
Дзе шчэ куточак ёсць такі?
Тут водар бору верасовы,
Лужок мурожны ля ракі.
Прыгожа, роўна над вадою
Стаіш ты, вёсачка мая,
Цябе вясноваю парою
Услаўляе песня салаўя.
Цячэ Бярэзіна павольна
У непаўторнае красе,
Даніну водаў дабравольна
Да бацькі-Нёмана нясе.
Адсюль пайшлі мы ўсе «людзі»,
Адсюль бярэм мы сілы жыць!
Вятрыска ціха скроні студзіць,
І думка светлая бяжыць.
Вядуць к табе ўсе дарогі,
І колькі часу не міне,
Я прылячу – і боль, трывогі
Пакінуць назаўжды мяне.
* * *
Пакружы над намі бусел, пакружы,
Мілы сэрцу мне куточак зберажы,
Каб жыццё тут не змаўкала загадай,
Майму краю працвітаці памагай.
Абляці наўкол зямлю ты, абляці,
Толькі ўвесну зноў дадому прыляці.
Пасяліся, як і колісь, на страсе,
Нам тваё вяртанне радасць прынясе.
Вось паслухай мяне, бусел, што скажу,
Ні ў сэрцы, ні ў думках не схлушу:
Я хачу каб быў нястомным твой палёт,
Прылятаў да майго дому кожны год.
Прылятаў, прыносіў шчасце на крыле,
Падзяляў са мною клопаты свае,
Звонкім клекатам запоўніў усё вакол,
Абуджаючы к жыццю і лес, і дол.
РОЗДУМ
Хто сказаў, што нястрымных пачуццяў пара
У далёкі нябыт адляцела,
Хто паверыў, што згасла юнацтва зара,
А ў сэрцы сівыя мяцелі?
Можа хтосьці і страціў той дзіўны парыў,
Што заве нас ў далекія далі,
Ды забыў, як букеты рамонкаў дарыў
У палоне пяшчотнае хвалі.
Колькі б год ні прайшло, што б ні мерыў нам час,
Але ў схронах жыцця засталося:
І юнацкі запал, што не змерк і не згас,
І каханне, якое збылося.
А жыццё ўсё бяжыць па ірвах, каляі,
Вельмі рэдка па роўнай дарозе.
Толькі зрэдку салоўкі напомняць у маі
Аб тамлівай сардэчнай трывозе.
Успамін усплыве. Хочаш вер ці не вер,
Толькі сэрца да лепшага рвецца.
Так было ці не так? Хто адкажа цяпер,
Як мінулае нам адзавецца…
Ці гаючым бальзамам на нашых плячах?
Ці на скроні малюнак паложыць?
Але лепш няхай радасцю светлай ў вачах
Ды яе яшчэ ўдвоіць, памножыць.
Гэта радасць праз мноства часоў і гадоў
На патомках затым адгукнецца,
І, які б кіламетр ты дарог не прайшоў,
Успамін аб табе застанецца.
* * *
Сняжынак бясконцае мроіва
У палон захапіла прасторы,
Але мне, чамусьці, не холадна
Сярод беласнежнага мора.
Дрыжаць у небе зоры марозныя,
Як быццам іх гутарку чуюць,
Сняжынкі, такія ўсе розныя,
У танцы бясконцым шчыруюць.
І хочацца лёгкай пушынкаю
Кружыцца ў іх карагодзе,
Не знікнуць у прасторы былінкаю,
Каб сэрца з душой пелі ў згодзе.
Цяпер Галiна Гражынская – пенсiянерка, ды няўрымслівы характар не дазваляе ёй сядзець дома, кліча на працу. Сёння яна з’яўляецца метадыстам Народнага лiтаратурна-мастацкага калектыву «Рунь».
Вельмi многа цёплых слоў можна сказаць у адрас гэтай цiкавай жанчыны, усхваляць яе веды і таленты. Але ахапiць усю мнагаграннасць – не хопiць слоў.
Я ад iмя нашага творчага калектыву, вiншую яе з юбiлейнай датай i жадаю новых радкоў, напоўненых любоўю да роднага дому, блiзкага сэрцу наваколля, радзiмага краю. Сваю удзячнасць лёсу, што звёў нашы сцяжынкi, я выразiла ў вершы.
МАЕ ПАЖАДАННI Сяброўцы Галiне Гражынскай
Знаёмыя, здаецца, мы няшмат,
Магчыма, гэта трошкi болей года.
Нас погляды жыццёвыя радняць,
Адзнака будучынi i былога…
Я рада ў Дзень народзiн пажадаць,
Каб нашы мары плёнам каласiлi,
Каб па жыццi не плакала ад страт,
Каб кожны дзень даваў натхненне, сiлы…
Жаданне жыць, тварыць жыло ў душы,
Купала сонца промнямi пяшчотна.
Шлях роўны, не кружылi вiражы,
У госцi не прыходзiла самота…
Вялiкi дзякуй за цяпло сустрэч,
Дыскусii i плённыя гадзiны.
Вялiкi дзякуй лёсу, насамрэч,
Што параднiў нас поглядам адзiным…
Марыя МУЧЫНСКАЯ
Пісьменніца, член народнага калектыву
літаратурна-мастацкага майстэрства “Рунь”