Гэты дзень быў прысвечаны сустрэчы моладзі з маладымі паэтамі Валожыншчыны. Гасцей віталі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аксана Мітрошчанкава і тэленавіты творца Аляксей Герман.
Асабліва слухачам спадабалася творчасць Аксаны Мітрошчанкавай, якая простай, але вельмі прыгожай размовай знайшла падыход да кожнага гледача. На высокім узроўні былі ацэнены вершы пачынаючай паэткі Кеніі Родзевіч.
Падчас імпрэзы адбыўся дыялог паэтаў з маладымі людзьмі, якія цікавіліся не толькі паэзіёй саміх выступоўцаў, але і станам сучаснай літаратуры ў краіне. Адказам на пытанні гасцей з’яўлялася паэтычная дзейнасць мясцовых і рэспубліканскіх пісьменнікаў. Быў зроблены акцэнт на патрыятычным выхаванні маладога пакалення праз літаратуру і паэзію.