Безопасность

Пра бяспеку ў інтэрнаце

У рамках другога этапу інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Бяспека ў кожны дом!» старшы інспектар сектара прапаганды жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Наталля Станкевіч правяла прафілактычнае мерапрыемства ў інтэрнаце РУП «Валожынскі жылкамунгас».   

Інспектар прадэманстравала дзеянне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і распавяла пра важнасць яго наяўнасці ў жылых памяшканнях і спраўнасці. Непадробную цікавасць у юных удзельнікаў акцыі выклікала гульня «Бяспека ў доме». Дзеці называлі парушэнні, якія могуць прывесці да няшчасных выпадкаў або пажару ў кватэры. Прадстаўнік выратавальнага ведамства нагадала нумары службаў экстранага рэагавання і растлумачыла «5 крокаў выратавання».

У завяршэнні мерапрыемства ўсім прысутным была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя.

У мэтах папярэджання пажараў у жыллё МНС нагадвае:

  • забараняецца сушыць і складаваць на печах, размяшчаць блізка да топачных адтулін паліва, адзенне, іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы;
  • забаронена курыць у ложку, выкідваць непатушаныя запалкі і цыгарэты з аконных праёмаў, балконаў;
  • сачыце за спраўнасцю электраправодкі, не перагружайце электрасетку, не дапускайце прымянення самаробных электрапрыбораў і «жучкоў»;
  • не пакідайце малалетніх дзяцей адных, навучыце іх правілам бяспекі.