Працягваецца тыдзень традыцыйнай культуры. 8 кастрычніка ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры прайшоў Дзень ганчарства. По информации museum.by.

Навуковыя супрацоўнікі знаёмілі дзяўчынак і хлопчыкаў з музейнай экспазіцыяй, дзе прадстаўлены лепшыя ўзоры івянецкай керамікі.

Захапляльны творчы працэс па стварэнню ганчарных вырабаў для юных наведвальнікаў паказаў майстар-ганчар Алег Капуста.


А затым у хлопчыкаў і дзяўчынак была магчымасць праявіць уласную фантазію. Яны ляпілі з гліны падарункі да Дня маці і беражліва панеслі гэтыя падарункі дамоў.


А галоўнае — ўшанавалі нашых майстроў — мэтраў ганчарнай справы, узгадалі традыцыі івянецкай керамікі і спадзяемся, што ў гэтай справы будуць прадаўжальнікі.