Каляднае свята вяртае нас да вытокаў векавых духоўных традыцый, да высокіх хрысціянскіх ідэалаў. Сёння яны дапамагаюць захоўваць мір у грамадстве, выхоўваць маладое пакаленне ў духу сапраўднага патрыятызму і павагі да сямейных каштоўнасцей.
Ражджаство Хрыстова асвятляе жыццё мільёнаў людзей святлом веры, надзеі і любові, раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, натхняе на маральнае ўдасканаленне, аб’ядноўвае сем’і, заахвочвае шчыра і ўважліва ставіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе і клопаце.
Жадаем, каб сёлетнія ўрачыстыя і радасныя дні сталі для ўсіх сімвалам шчасця і дабрабыту ў надыходзячым годзе, надалі ўпэўненасці ў будучыні, падарылі цеплыню сустрэч і сяброўскіх адносін.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў