Алесь Лось — гаспадар незвычайнай сядзібы «Хутар Дудара», дзе некалі гасцяваў знакаміты беларускі пясняр. Ён займаецца рэстаўрацыяй музычных інструментаў, адраджае народныя традыцыі і фальклор, а таксама дзеліцца ведамі з вучнямі, якія працягваюць яго справу. Адправіліся да майстра, каб з першых вуснаў паслухаць мясцовыя легенды аб унікальным хутары i даведаца пра гісторыю беларускай дуды. По информации БЕЛТА.
Наш герой прызнаецца: музыка ў яго жыцці была заўседы — с самага дзяцінства. Сям’я любіла разам збірацца вечарамі і заводзіць народныя песні ды рамансы. Маці навучыла сямігадовага Алеся іграць на сяміструннай гітары. Гучанне гэтага інструмента адразу палюбілася хлопчыку.
— У другім класе хадзіў у музычны гурток. Мне так спадабалася, што тата купіў піяніна. Для мяне гэта была вельмі цікавая пара, дзе я рабіў свае першыя крокі ў музыцы, — успамінае суразмоўца.
Сення музыкант валодае ігрой на больш як 50 інструментах. Не каторыя з іх ён сам жа і стварае. Сваёй умелай рукой майстар вырабляе жалейкі, басэтлі, колавыя ліры, віёлы да гамба, дуды.

Творчая майстэрня Алеся Лася знаходзіцца ў сядзібе «Хутар Дудара», акружаная першабытным лесам, побач з ракой Яршоўкай у Валожынскім раёне. Да гэтага зямля належыла настаўніцкай сям’і. Як прызнаецца субяседнік, месца тут чароўнае, загадкавае і поўнае легенд. У гэтым годзе хутару спаўняецца 100 гадоў.
Паводле расказаў, Якуб Колас ў вёсцы Палачанка здымаў домік. Пісьменнік любіў наведвацца ў госці да былых гаспадароў, чытаць свае вершы. Таксама ёсць успаміны, што ў вёсцы Палачанка быў млын, дзе вечарамі збіраліся беларускія пісьменнікі і паэты.

На тэрыторыі сядзібы Алесь Лось пабудаваў летні тэатр. На хутары ёсць музей народных музычных інструментаў розных эпох і тыпаў. Некаторыя з iх ён стварае сам. Так, за сваё жыццё наш герой вырабіў больш за 50 беларускіх дуд, якія карыстаюцца папулярнасцю за мяжой.
У калекцыю Алеся Лася ўваходзяць скрыпкі беларускіх майстроў, якія былі папулярныя не толькі на нашай тэрыторыі, але і за яе межамі. Адна з іх, даволі рэдкая, якую вырабіў майстар з Смаргоні. Таксама ў майстра ёсць віёла да гамба, інструмент, які быў вельмі папулярны ў XVII-XVIII і пачатку XIX стагоддзяў і з часам стаў незаслужана забыты.

Наш герой лічыць, што беларусам трэба берагчы, ведаць і любіць сваю культуру, таму што яна фарміруе ў людзях непаўторную аўтэнтычнасць і нацыянальны код, які дазваляе знайсці сваё асаблівае месца ў свеце.
Алесь Лось — герой нашага праекта «Белорусы в кадре». Пагаварылі з ім пра тонкасцi стварэння музычных інструментаў і музей, дзе сабрана больш за 50 унікальных экспанатаў.







