Безопасность

Інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Бяспека ў кожны дом!» працягваецца

Валожынскія выратавальнікі ў рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Бяспека ў кожны дом!» праводзяць маштабную прафілактычную работу сярод насельніцтва.

Так, каб папярэдзіць пажары ў жылым фондзе і гібель ад іх, работнікі МНС сумесна с прадстаўніком Валожынскага РК ГА БРСМ правялі прафілактычнае мерапрыемства ў магазіне «Еўраопт».

Арганізавалі для гараджан інтэрактыўную пляцоўку, на якой навучалі правілам бяспечных паводзін у паўсядзённым жыцці.

Ратавальнікі пазнаёмілі наведвальнікаў гандлёвага аб’екта з інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніяй, якая праводзіцца ў Рэспубліцы, нагадалі пра важнасць выканання правілаў бяспекі ў побыце. Самым юным валожынцам прадстаўнікі выратавальнага ведамства нагадалі нумары службаў экстранага рэагавання і растлумачылі «5 крокаў выратавання».

Бацькам выратавальнікі прывялі прыклады гібелі дзяцей на пажарах і заклікалі ні ў якім разе не пакідаць малых адных.

«Прыбярыце ў недаступныя для іх месцы небяспечныя прадметы, такія як запалкі, запальніцы, лекі і бытавую хімію», – перасцераглі работнікі МНС.

З гандлёвага цэнтра ніхто не сышоў з пустымі рукамі: усім удзельнікам ўручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснымі парадамі па бяспецы.