Общество

“Пагранічнікі” паказалі свае ўменні

Каманда “Пагранічнікі” сярэдняй школы № 2 г. Валожына, у склад якой увайшлі вучні 3-4 класаў, прыняла актыўны ўдзел у абласным этапе Рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”, што праходзіла ў Мінскай ваеннай камендатуры.

Рабяты з задавальненнем удзельнічалі ў камандных спаборніцтвах па выкананні інтэлектуальных і абаронна-спартыўных заданняў. Задачай удзельнікаў было прадэманстраваць страявую падрыхтоўку адзіночную і ў складзе атрада. Ацэньваліся дзеянні камандзіра, рух страявым крокам, падыход і адыход ад начальніка агляду, воінскае прывітанне, перастраенне ў шэрагах, калонах і г. д.

Да ўдзелу ў абласным этапе гульні каманду падрыхтавалі кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстановы адукацыі Яўгеній Баталёнак і педагог-арганізатар Святлана Макоўская.

Наш кар.