Адпаведнае рашэнне прыняў раённы выканаўчы камітэт. Акцыя будзе доўжыцца па 15 студзеня 2023 года.
Створаны арганізацыйны камітэт на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ігарам Шакуном па правядзенні раённага дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей.
Дадзена даручэнне членам райвыканкама, кіраўнікам структурных падраздзяленняў райвыканкама і раённых арганізацый у святочныя дні наведаць установы адукацыі, апякунскія і прыёмныя сем’і, сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзіцячы дом сямейнага тыпу, сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, выхаванцаў раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзяцей, што знаходзяцца на лячэнні ў педыятрычным аддзяленні райбальніцы. Павіншаваць іх з Новым годам і Калядамі, уручыць падарункі, аказаць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем у адпаведнасці з заканадаўствам.
Прапанавана дэпутатам раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, раённаму аб’яднанню прафсаюзаў, раённаму камітэту БРСМ, іншым грамадскім структурам і юрыдычным асобам прыняць удзел у святочных мерапрыемствах.
Раённая навагодняя ўрачыстасць з удзелам старшыні райвыканкама Яўгенія Круковіча пройдзе ў раённым цэнтры культуры 28 снежня ў 11 гадзін.
Запрашэнні на свята атрымаюць вучні, якія ўзнагароджаны па выніках раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў; вучні, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце; дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, выхаванцы дзіцячых інтэрнацкіх устаноў; з сем’яў бежанцаў; дзеці з сем’яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу Следчага камітэта, органаў унутраных спраў і фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія загінулі ці сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў воінскай службы, з сем’яў работнікаў, што абслугоўвалі воінскія кантынгенты ў Афганістане ці іншых дзяржавах, на тэрыторыях якіх вяліся баявыя дзеянні, якія загінулі ці сталі інвалідамі ў перыяд вядзення баявых дзеянняў; дзеці, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Таксама 28 снежня ў 14 гадзін на казачнае прадстаўленне будуць запрошаны дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды. А ў 16 гадзін Дзед Мароз і Снягурка завітаюць да хворых дзетак у бальніцу.
Гарадская дабрачынная навагодняя ёлка адбудзецца ў 12 гадзін 1 студзеня 2023 года на плошчы Свабоды ў Валожыне.
Салодкія падарункі падчас святочных навагодніх мерапрыемстваў атрымаюць 400 дзяцей.
Усяго на правядзенне дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” з раённага бюджэту выдаткаваны 12 тысяч 380 рублёў. У рамках яе правядзення 4 швейныя машыны атрымае Івянецкая сярэдняя школа; ноутбук – Сакаўшчынская адзінаццацігодка. Пральнай машынай папоўніцца матэрыяльна-тэхнічная база дзіцячага сада № 2 “Вясёлка” райцэнтра. 40 камплектаў пасцельнай бялізны будуць набыты для дзіцячага сада № 4 “Вясёлы вулей” у Валожыне. 12 камп’ютарных крэслаў паступяць у першую гарадскую сярэдняюю школу.
Алена ЗАЛЕСКАЯ