Аператар машыннага даення філіяла “Валожынскае” агракамбіната “Дзяржынскі” Галіна Сайкоўская пераехала ўсёй сям’ёй на пугачоўскую зямлю з Браслаўшчыны. Пайшоў ужо шаснаццаты год, як яе па праве можна лічыць мясцовай жыхаркай.
– Прывезла дзяцей, яшчэ маленькіх, у лунапарк у Маладзечна. Спадабалася мясцовасць, і нават з’явілася думка, каб памяняць месцажыхарства, бо работы ў нас не хапала. Якраз даведалася, што ў Пугачы патрэбны даяркі – гаспадарка прадастаўляе добраўпарадкаванае жыллё. Гэта акалічнасць і стала вырашальнай, – успамінае Галіна Іванаўна свой кардынальны выбар, бо памяняць прыйшлося ўсё, можна сказаць, на сто восемдзесят градусаў. І сёння з умешкай сцвярджае, што ні на хвіліну не пашкадавала аб прынятым калісьці рашэнні.
Адразу яе паставілі на групу кароў на ферме “Караблі”, пасля закрыцця перавялі ў Пугачы, на сёння працуе на малочнатаварным комплексе ў Дварцы. Тры даяркі абслугоўваюць 520 галоў. Даенне двухразовае – на карову атрымліваюць па 22 літры малака. За дзень на перапрацоўчыя прадпрыемствы накіроўваюць больш за 10 тысяч тон малака. За 9 месяцаў бягучага года валавы надой склаў 5460 кілаграмаў.