Сельское хозяйство

Слесар-рамонтнік з СТАА “Данпрод” Павел Палавінкін да сваіх абавязкаў адносіцца вельмі адказна

Павел Палавінкін уладкаваўся слесарам-рамонтнікам на СТАА “Данпрод” пяць гадоў таму. Дагэтуль працаваў у РБУ на кране. Прадпрыемства не стала, таму давялося цалкам памяняць профіль работы.

– Абслугоўваю ўсё абсталяванне, на якім вырабляецца камбікорм для свіней, – гаворыць Павел Сяргеевіч. – Каб атрымаць навыкі, папярэдне ездзіў спецыяльна ў Мінск на вучобу. Хаця па прафесіі я механік: скончыў наша мясцовае вучылішча, а пасля па скарочанай праграме тэхнікум. Таму можна сказаць, што працую па профілі, толькі па іншай спецыфіцы. Графік работы пазменны. На сёння ўсё задавальняе.

Да сваіх абавязкаў Павел Палавінкін адносіцца вельмі адказна – ведае, што ад яго залежыць тэхналагічны працэс. А ён павінен быць бесперапынны: сярэднясутачныя прывагі на адкорме напрамую залежаць ад своечасовага паступлення корму ў кармушкі.