Паважаныя жыхары Валожынскага раёна!
Раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі сардэчна віншуе вас са 107-й гадавінай Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Рэвалюцыя стала адпраўной кропкай для нацыянальна-культурнага адраджэння многіх народаў свету. У кастрычніку 1917 года была закладзена нацыянальная беларуская дзяржаўнасць.
З імем Вялікага Кастрычніка звязаны шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія па-ранейшаму застаюцца прыкладам гонару і крыніцай натхнення беларусаў.
Сёння заваёвы Кастрычніцкай рэвалюцыі складаюць трывалы фундамент сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця нашай Радзімы, умацавання дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці, а стваральная праца, павага да гісторыі, слаўных традыцый і подзвігаў нашых продкаў – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.
Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх добрых справах і новых здяйсненняў у імя будучага роднай Беларусі. Са святам Вялікага Кастрычніка!
Раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі