Цяпер за кубачкам гарбаты альбо кавы можна пазнаёміцца з вершамі валожынскіх паэтаў, звярнуцца да празаічных скарбаў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама прачытаць вершы для маленькіх прыхільнікаў літаратуры.
Супрацоўнікамі кавярні была створана асобная палічка на вакне кавярні, каб нават мінаючыя маглі заўважыць невялічкі куток літаратуры ў антуражнай атмасферы сучаснай кавярні. Цяпер сярод сусветных выданняў мініяцюрнай бібліятэчкі кавярні «KaVa» знаходзяцца кнігі і валожынскіх творцаў.
Некаторыя наведвальнікі ўжо змаглі пазнаёміцца і ацаніць кнігі «руняўцаў».
По информации Телеграм-канала