8 чэрвеня жартамі і песнямі адзвінела XI раённае свята гумару “Дубінскія жартачкі” пад назвай»Дубінскія вясёлыя курорты».
Фэст ладзіцца адзін раз у два гады, таму арганізатары і мясцовыя жыхары – заўзятыя аматары добра пасмяяцца – выдатна падрыхтаваліся. Паўдзельнічаць у мерапрыемстве завіталі і артысты з Вілейскага раёна.
А віталі гасцей і жыхароў вёскі гаспадар Дубінской зямлі, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Агра-Дубінское” Генадзь Каспяровіч, старшыня Валожынскага сельвыканкама Віктра Комель.
На працягу больш пяці гадзін гледачоў весялілі: народны гурт народнага гумару “Дубінскія фанабэры”, госці з Вілейшчыны – гурт “Смехата” Ільянскага дома культуры, народны ансамбль народнай песні “Сваякі”.
Выстава вырабаў майстроў і гурткоўцаў клубных устаноў раёна, арганізаваная народным аб’яднаннем майстроў “Скарбніца” раённым цэнтрам культуры, вабіла вочы вяскоўцаў і гасцей свята. Дзецям таксама была магчымасць пазабавіцца на атракцыёнах “Горка”, батут, паласавацца папкорнам і салодкай ватай.
Закончылася свята выступленнем беларускай спявачкі Влады, лаўрэата міжнародных конкурсаў Яўгена Цымбаліста і дуэта баяністаў “Ва-банк”.
І, як прагучалі словы вядучых на свяце: “Пакуль народ смяецца – ён на зямлі жыве!”