Дзень вёскі Дайнава Вялікая, канцэрт на зернесушыльным комплексе і падарункі ад старшыні сельсавета — так прайшло творчае турнэ народнага гурта «Дубінскія фанабэры» па Валожыншчыне. Самадзейныя артысты наведалі ААТ «Агра-Дубінскае», выступілі перад працаўнікамі і жыхарамі вёсак, а галоўным падарункам стала шчырая ўвага да самых маладых, самых старэйшых і юбіляраў.
Каб стварыць добры настрой, падараваць зарад энергіі працаўнікам вёскі народны гурт народнага гумару “Дубінскія фанабэры” Дубінскога сельскага Цэнтра культуры ўжо з самай раніцы ў мінулую нядзельку распачаў сваё творчае турнэ.

Самадзейныя артысты наведалі зернасушыльны комплекс, мехдвор, сталовую адкрытага акцыянернага таварыства “Агра-Дубінское”, затым калектыў ладзіў свята вёскі Дайнава Вялікая.

Да жыхароў з прывітальным словам звярнуўся старшыня Валожынскага сельскага Савета Віктар Комель.

Павіншаваўшы прысутных са святам, уручыў падарункі: Загорскай Марыі Пятроўне – самай старэйшай жыхарцы вёскі; Фрыдман Ганне – самай юнай жыхарцы. Падарункі атрымалі трынадцаць юбіляраў і гаспадыня самага прыгожага падворка – Ніна Аляксандраўна Пашкоўская.

Словы падзякі і падарункі атрымалі Алена і Уладзімір Рамановічы – гаспадары падворка, на якім адбылося свята.

Яшчэ не заціхлі апладысменты ў Дайнаве Вялікай, а ў гэты час артыстаў ужо чакалі з канцэртам жыхары вёскі Кібуці, для якіх падрыхтавала свой падворак стараста вёскі — Астаповіч Марыя Міхайлаўна.

Час праляцеў, як адно імгненне. Расчуленыя жыхары вёсак, задаволеныя ад сваёй працы самадзейныя артысты вярталіся дадому з пачуццём адзінства і гонару за сваю маленькую Радзіму, а настроеныя на добры ўраджай працаўнікі сельскай гаспадаркі прадаўжалі сваю плённую працу на ўборцы хлеба, бо як кажуць у народзе: “Будзе хлеб – будзе і песня”.
Марына ЧАБАЙ
Фота – Ганна Жагунь





