Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з надыходзячым Новым, 2023 годам і светлымі Каляднымі святамі!
Сёння мы выказваем словы ўдзячнасці работнікам прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, малога і сярэдняга бізнесу, сацыяльных устаноў, жыллёва-камунальнай службы, грамадскім і прафсаюзным арганізацыям – усім тым, хто самааддана папрацаваў на карысць Валожыншчыны.
Сустракаючы Новы год, мы верым у цуд гэтай чароўнай ночы, спадзяёмся, што наступны год будзе больш паспяховым і спрыяльным. Зрабіць яго такім мы можам толькі разам – згуртаванай, адзінай, моцнай камандай. Няхай сяброўства, добрыя надзеі і ўпэўненасць аб’ядноўваюць нас, дапамагаюць у рабоце, у дасягненні агульных мэт.
Жадаем, каб шчасце, мір, любоў і дабрабыт уладарылі ў кожным доме! Будзьце шчодрымі на пачуцці, дарыце сваім блізкім самае дарагое – цяпло вашых сэрцаў, увагу і клопат! Няхай кожны дзень новага года прыносіць вам пачуццё гонару – гонару за сябе, за сваіх родных, за наш Валожынскі край і любімую Беларусь!
З Новым, 2023 годам, паважаныя валожынцы!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў