Авторская колонка Виктора ШНИПА Интервью

Незабыўнае

Вада – галоўная каштоўнасць нашай планеты. Без яе немагчыма існаванне чалавечай цывілізацыі. І хоць 70% зямной паверхні пакрыта вадой, 97,5% – гэта салёная вада. З астатніх 2,5% прэснай вады амаль 68,7% – замёрзлая вада ледзяных шапак і леднікоў. Толькі адзін працэнт ад агульнага аб’ёму водных рэсурсаў планеты даступны для выкарыстання чалавекам. І самая багатая на водныя рэсурсы ў свеце краіна – гэта наша Беларусь.

Мне было гады чатыры. У той час я жыў у бабулі Ганны ў Лягезах. Вёсачка невялічкая – усяго нейкіх дзесяць хат. Электрычнасці няма, але затое ў кожнага гаспадара свой калодзеж, а то і некалькі. У бабулі было тры. Адзін калодзеж – у двары, другі – у канцы саду, а трэці – за плотам на калгасным лузе. І мяне на «наш луг» адпраўлялі пасвіць гусей. Пастух з мяне быў няважны. І так атрымалася, што я ўваліўся ў калодзеж. Але да вады не даляцеў, бо ў стары калодзеж вяскоўцы скідвалі ламачча. Не памятаю, колькі я там праседзеў – але ж мяне знайшлі і дасталі.

Працяг чытайце ў №39 газеты «Працоўная слава» за 29 верасня 2023 года