Интервью

Марыя ФІЛІПОВІЧ: «З дзяцінства ведала, што буду настаўніцай»

Педагагічны стаж Марыі Пятроўны Філіповіч складае 40 гадоў. Большая частка працоўнага шляху прыйшлася на івянецкі дзіцячы сад “Лесавічок”, якім кіравала і якім насамрэч жыла: па-мацярынску пяшчотна берагла казачны свет “чамучак” і хацінкі, дзе яны бавілі час. Яе праца, падыходы і вынікі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі розных узроўняў.

Ёсць сярод іх і Падзячнае пісьмо ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі – за 32-гадовую работу старшынёй Івянецкай участковай выбарчай камісіі.

М. П. Філіповіч нарадзілася ў Івянцы. Была адной са старэйшых у сям’і, дзе выхоўваліся пяцёра дзяцей. Самаму малому яе браціку было паўтара года, калі яны асірацелі: у 27 гадоў ад запалення лёгкіх не стала маці. Бацька гадаваў іх адзін. Ён болей так і не жаніўся, сумленна працаваў вадзіцелем, стараўся, як мог.

Марыя толькі пайшла ў трэці клас, як яе і яшчэ дваіх старэйшых братоў аддалі ў школу-інтэрнат у Крывічы, што ў Мядзельскім раёне. Так вырашыла апека, патлумачыўшы, што мужчыну будзе цяжка спраўляцца з усімі абавязкамі. Няпроста было прывыкаць да новых умоў жыцця дамашнім дзецям побач з дзецьмі-сіротамі, якія ніколі не ведалі ні сваіх бацькоў, ні ўласнага кута. Тут існавалі свае правілы і парадкі, часам досыць жорсткія. Але гэта навучальная ўстанова, па словах Марыі Пятроўны, дала многае: у плане працоўнага выхавання, узаемаадносін, развіцця. “Хто хацеў, меў мэту ў жыцці, той чалавекам стаў, – кажа мая суразмоўца. – Ну і мы ж, у сваю чаргу, стараліся прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, спартыўных спаборніцтвах, у гуртках па інтарэсах”.

Працяг чытайце ў нумары газеты «Працоўная слава» за 29 верасня 2023 года