Шчодрымі прысмакамі ды смачнай медавухай сустракалі гасцей на свяце аграгарадка Вішнева. На пляцоўцы ля сельскага Дома культуры яблыку недзе было ўпасці — на адпачынак прыйшлі не толькі жыхары мястэчка. І гэта не дзіва, бо знакамітая «Дыскатэка 90-ых» аб’яднала ўжо паў-Беларусі.

Старшыня Вішнеўскага сельвыканкама Марына Траццяк адзначыла: «З кожным годам «Вішнёвы фэст» збірае ўсё больш і больш аднадумцаў і гасцей. Вельмі прыемна бачыць, што ініцыятыва спецыялістаў мясцовага Дома культуры мае такі грандыёзны водзыў. Няхай сёння ў кожнага, хто завітаў на свята, будзе выдатны настрой і добрае здароў’е».




Адпаведную атмасферу мерапрыемства падтрымлівалі выставы народнай творчасці жыхароў аграгарадка і ўдзельнікаў клубных фарміраванняў. На сцэне гучалі песні народнага хора ветэранаў працы «Спяваючыя сэрцы», сямейнага дуэта Таццяны і Анатоля Дзядзюль, жаночага трыо народнага ансамбля «Сваякі».

Задорныя і душэўныя кампазіціі спявалі выканаўцы Дар’я Сучкевіч, Таццяна Каланцэр, Сяргей Зубарык і Людміла Каравайская.

На свята завіталі і знакамітыя ўражэнцы Вішнева Уладзімір Малашэнкаў і Вольга Бурко. Іх музычныя выступленні захапілі публіку сваёй арыгінальнасцю і дабавілі бадзёрага настрою.

Ганна Малецкая, госця з Мінску
— Специально приехала семьёй на выходные к маме в Воложин, чтобы в очередной раз посетить «Вішнёвы фэст». Здесь как-то всё по-домашнему, с улыбкой, с акцентом на нашу культуру. Раньше ведь подобные праздники проводили во всех деревнях района. Сейчас их мало где увидишь, поэтому они стали ещё более значимы для людей. Дочки у меня хоть и маленькие, но вот усердно пританцовывают под белорусские мотивы. Моё сердце радуется. Кто, если не я, будет прививать им любовь к своей культуре.

Падчас свята Марына Траццяк уручыла памятныя падарункі жыхарам вескі, удастоенным ганаровага звання «Лепшы гаспадар сваёй зямлі». Шчырыя віншаванні атрымалі: Галіна Дземідовіч, Людміла і Фёдар Юша, Галіна і Валерый Вайшнаровіч, Лілія і Вячаслаў Гурскія, Алімпіяда Стасяловіч. Без увагі не пакінулі і самага маленькага жыхара сельсавета. У Арцёма і Маргарыты Поклад расце дзевяцімесячная прыгажуня Эмілія.


«Вішнёвы фэст» — не проста дзень адпачынку. Гэта напамін, што мы жывём на зямлі, дзе ўмелі самаадданна працаваць, дзе збіраліся падобныя гулкія кірмашы, дзе шанавалі і праслаўлялі родны край. Дзякуй спецыялістам Вішнеўскага сельскага Дома культуры за захаванне добрай традыцыі збірацца разам, каб лішні раз дакрануцца да ўласнай гісторыі.
Аўтар Людміла ПЯРЛОВІЧ







