Общество

Думаем. Ствараем. Вынаходзім

Работы для выставы пад такой назвай прадаставілі ў Валожынскі краязнаўчы музей выхаванцы і педагогі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі раёна.

Позірк наведвальнікаў адразу прыцягваюць прыгожыя аб’ёмныя фігуры жывёл з прыроднага матэрыялу. Зубар заварожвае сваёй моцай, алень і конь – грацыёзнасцю, заяц і бусел – нейкай адметнай лёгкасцю. Незаўважанымі для вашага погляду не застануцца шкатулкі з саломкі і пенапласту, керамічны чайны домік, скарбонка ў выглядзе ката, свістулькі, разнастайныя абярэгі з лёну і саломкі і шмат іншага.

Частку экспазіцыі займаюць цудоўныя акварэльныя пейзажы, выявы вядомых у раёне будынкаў. Зачароўвае сваёй прыгажосцю выцінанка.