Главное

«Зажынкі» ў «Агра-Дубінское» далі старт уборачнай кампаніі ў гаспадарцы

Спрадвеку зямля лічылася матухнай-карміцелькай. На яе ўскладвалі  свае спадзяванні,  ёй кланяліся і шмат шчыравалі ў полі — і зямля спаўна аддзячвала  багатымі ўраджаямі. Сяляне ладзілі святы, каб душой дакрануцца да яе таямніц, каб словамі і песнямі перадаць сваю любоў. Адным з такіх  і былі «Зажынкі».   Яго ў нядзелю ладзілі ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Агра-Дубінское”. 

На мясцовых “Зажынках” прысутнічалі, вядома ж, самыя галоўныя яго ўдзельнікі – хлебаробы, а таксама кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Першым павіншаваў хлебаробаў з пачаткам жніва, пажадаў усім важкіх намалотаў дырэктар ААТ “Агра-Дубінское” – Каспяровіч Генадзь Вацлававіч:– Наступае вельмі адказны перыяд – уборка збожжа новага ўраджаю. Задача застаецца ранейшай – убраць вырашчанае хутка і без страт. Дзякую вам, хлебаробы, за нястомную працу, жадаю плёну, поспехаў на жніве. і, бяспрэчна, самае галоўнае – каб жніво прайшло без траўматызму. Таксама з пажаданнямі добрага ўраджаю і паспяховай уборачнай страды выступіў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства – Пётр Іванавіч Язерскі.

Па традыцыі  першы сноп уручылі гаспадару “Зажынак” —  дырэктару  “Агра-Дубінское” Генадзю Каспяровічу, а таксама ўсім удзельнікам жніва.

Так, у сёлетняй уборачнай кампаніі у ААТ “Агра-Дубінское” ўдзельнічае 11 экіпажаў камбайнаў, сярод якіх адзін малады экіпаж, 2 экіпажы жаночыя, а на адвозцы зерня працуюць 9 вадзіцелей.

На добры ўраджай прагучала благаславенне і асвяшчэнне ўсіх хлебаробаў і тэхнікі настаяцеля царквы Святога вялікамучаніка Георгія Перамаганосца в. Дубіна-Юрздыцкая – Айца Валерыя, а работнікі Дубінскога сельскага цэнтра культуры падаравалі ўсім хлебаробам цудоўныя песні і добры настрой.

Заракаталі рухавікі камбайнаў. У добры шлях з пажаданнямі плённага жніва  камбайны адправіў кіраўнік сельгаспрадпрыемства Генадзь Каспяровіч.