Выставы выхаднога дня, прысвечаныя Году міра і стварэння, праходзяць на Кургане славы.
Сваю прэзентацыю ў мінулыя выхадныя прадставіў і наш раён. У ім прынялі ўдзел аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме, сельскагаспадарчы каледж, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, масласырзавод, лясгас, райспажыўтаварыства, Івянецкі філіял кандытарскай фабрыкі “Слодыч”, райаграпрамтэхніка, сельгаспрадпрыемствы, рамеснікі. Заліхвацкімі песнямі весяліў народны ансамбль народнай песні “Сваякі” раённага цэнтра культуры.
Наведвальнікі змаглі прадэгуставаць прадукцыю прадпрыемстваў мясамалочнай галіны, хлебазаводаў. Для гасцей былі арганізаваны спартыўна-забаўляльныя гульні, майстар-класы па вырабекерамічнай сувенірнай прадукцыі і лялек-абярэгаў, пляценні паясоў.
Вельмі цікавым і пазнавальным быў сельскагаспадарчы падворак: тут можна было пабываць на станцыях “раслінаводства”, “жывёлагадоўля”, “адпачынак” і “пачастунак”.