На 22 мая скошана траў першым укосам 1616 гектараў, ці 16 працэнтаў ад запланаванага. Актыўнымі тэмпамі вядуць работу ў сельгаспрадпрыемствах “Бабровічы”, дзе пры плане 1200 гектараў скошаны 540 гектараў, у “Агра-Дубінскім” скошаны 370 гектараў пры заданні 1163.
Закладкай сенажу займаюцца ў “Агра-Дубінскім”, “Бабровічах”, “Сакаўшчыне-Агра” і ў “Валожынскім”. У сянажныя ямы закладзены 4269 тон зялёнай масы. Усяго ж план па раёне складае 130 тысяч тон.
У “Агра-Дубінскім”, “Бабровічах”, “Сакаўшчыне-Агра” і “Падбярэззі” пакладзены ў сховішчы і першыя запасы сена. Пакуль нарыхтавана 123 тоны пры агульнараённым заданні 8 000 тон.
У “Сакаўшчыне-Агра” на нарыхтоўцы кармоў задзейнічаны чатыры свае адзінкі тэхнікі і МАЗа з вадзіцелем прыслалі на дапамогу з райаграпрамтэхнікі. Кожны стараецца ад душы, бо не на словах ведае, што веснавы дзень год корміць. Скасілі 170 гектараў траў першым укосам, нарыхтавалі 380 тон сенажу, у тым ліку 30 тон – у палімернай упакоўцы, маецца ўжо і 10 тон сена.
Алена Залеская