Цяпер у сельскай гаспадарцы – гарачая пара. Тым не менш, прафсаюзны актыў Валожынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплекса, знайшоў час, каб для сваіх працаўнікоў арганізаваць добры адпачынак.
42 работнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна і іх сем’і наведалі адзін з самых гістарычных і цікавых гарадоў Беларусі – г. Гродна. Такое падароржжа стала своеасаблівым пагружэннем у даўно мінулыя часы.

Турысты змаглі прайсціся па аўтэнтычных вулачках старадаўняга Гродна, наведаць Барысаглебскую царкву 12 стагоддзя, Фарны касцёл у імя Св. Францішка Ксаверыя, панараму ракі Нёман з Замкавай гары, пажарную каланчу 19 ст . і шмат чаго іншага. Захавалася тут і старадаўняя гарадская традыцыя – кожны дзень, у 12 гадзін дня, з верхняй пляцоўкі башні льюцца гукі “Беларускіх фанфар”. Гэта трубач у старадаўнім убранні нагадвае гродзенцам, што ў горадзе ўсё добра і спакойна.

Наведалі і знакавае месца Беларусі – Аўгустоўскі канал — гідратэхнічнае збудаванне 19 ст., які размясціўся ў рэспубліканскім эка-заказніку “Гродзенская пушча” і па праву лічыцца адным з самых чыстых у экалагічным плане мясцін Беларусі. Асаблівыя эмоці атрымалі ад прагулкі на цеплаходзе са шлюзаваннем.