- У аператыўна-дзяжурную службу паступіла паведамлення ад фельчшара скорай медыцынскай дапамогі па факту прычынення цялесных пашкоджанняў жыхарцы вёскі Камень, якая знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцем, а таксама пагрозы ёй фізічнай расправы з боку бацькі. Мужчына, 1971 года нараджэння, у стане алкагольнага ап’янення ударыў дачку кулаком у твар, ў выніку чаго тая ўпала на падлогу. Ён жа накінуў кабель для зарадкі мабільнага тэлефона ёй на шыю і пачаў душыць, пагражаючы пры гэтым забойствам.
- На працягу амаль трох месяцаў жыхарцы вёскі Новы Двор, 1980 года нараджэння, сістэматычна ў ходзе сямейна-бытавых канфліктаў наносіў пабоі муж, які стаіць на прафілактычным уліку. У стане алкагольнага ап’янення ён лічыў гэта нормай сваіх паводзін.
У абодвух выпадках узбуджаны крымінальныя справы.
- У стане алкагольнага ап’янення нідзе не працуючы мужчына з Валожына, які ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, учыніў скандал сваёй сужыцельцы. Дэбашыр моцна крычаў і груба лаяўся на жанчыну. Ён не звяртаў увагі нават на тое, што ў памяшканні знаходзілася трое непаўналетніх дзяцей, 2014, 2015 і 2020 гадоў нараджэння. Да прыезду супрацоўнікаў міліцыі мужчына пакінуў месца здарэння.
Ад пацярпелай паступіла заява аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці.