Главное

Паважаныя жыхары Валожынскага раёна!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з найвялікшым хрысціянскім святам – Светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым!

У гэтыя дні асаблівая, ні з чым не параўнальная радасць перапаўняе нашы сэрцы, дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення. Для многіх пакаленняў гэта вялікае свята з’яўляецца сімвалам радасці жыцця і перамогі дабра над злом, чалавекалюбства і справядлівасці, нагодай да ўзаемнага прабачэння і пераадолення цяжкасцей.

Няхай разам са святочнымі Велікоднымі званамі ў кожную сям’ю ўвойдуць шчасце, дабрабыт, гармонія, спакой і паразуменне! Няхай ачысціцца ваша душа, а сэрца напоўніцца жаданнем тварыць дабро, аддаваць сябе веры!

Жадаю, каб радасць Уваскрэсення Хрыстова напаўняла сэрцы, а святло Божай любові сагравала родных і блізкіх! Здароўя вам, поспехаў у стваральнай працы, надзеі і аптымізму, душэунай гармоніі і міру!

Алег СЕМЯНЧУК,
дэпутат Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь