Ошибка базы данных WordPress: [Error writing file '/tmp/MYfd=85' (OS errno 28 - No space left on device)]SELECT SQL_CALC_FOUND_ROWS volozhin_posts.ID
FROM volozhin_posts
WHERE 1=1 AND volozhin_posts.ID NOT IN (29043) AND volozhin_posts.post_author IN (3) AND ((volozhin_posts.post_type = 'post' AND (volozhin_posts.post_status = 'publish')))
ORDER BY RAND()
LIMIT 0, 2
7 снежня адбылася сустрэча ўдзельнікаў народнага калектыву “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры з навучэнцамі Сакаўшчынскай сярэдняй школы імя В.А. Каваленка, з якой пачаўся цыкл калядных сустрэч “Пад зоркай дабрыні”.
Кіраўнік калектыву Наталля Жылевіч пазнаёміла вучняў з творцамі, што завіталі ў госці. Расказала пра работу калектыву, творчых здабытках і планах яго ўдзельнікаў. Сваімі вершамі на тэму зімы і надыходзячых калядных святаў падзяліліся: член Міжнароднага саюза рускамоўных пісьменнікаў Марыя Мучынская, самадзейныя паэты Галіна Гражынская, Наталля Сельвясюк і Аляксей Герман.


Кіраўнік школьнага краязнаўчага музея “Куфар жыцця” Марына Васільеўна Чэрнік і актыўныя члены Савета музея з задавальненнем прынялі прапанову Марыі Мучынскай прыняць удзел у рэалізацыі сумеснага праекту “Кніга разам з аўтарам”, дзе яны павінны будуць зрабіць творчыя заданні да яе кнігі “Стужка часу”. Падчас гутаркі, як дарослыя, так і дзеці, дзяліліся ўспамінамі і ўражаннямі аб правядзенні калядных святаў у сваіх сем’ях, школе, весцы. Госці засталіся вельмі ўдзячнымі за цёплую сустрэчу і падарункі, зробленыя вучнямі разам з настаўнікам.



