У памяшканні народнага калектыву «Скарбніца» прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя ВЫЦІНАНЦЫ, аднаму з старажытных відаў рамяства.
Наведвальнікамі трох мерапрыемстваў сталі вучні пачатковых класаў школ Валожына.

50 хлопчыкаў і дзяўчынак з цікавасцю слухалі настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў раёна, а менавіта Алену Уладзіміраўну Мурашову і Таццяну Віктараўну Кулік-Панарад (Дорскі філіял Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў), Дзіяну Віктараўну Каваленка (Гарадзькаўскі філіял Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў), якія расказвалі цікавы аповед пра ўзнікненне выцінанкі. Вынікамі творчых сустрэч сталі падзелкі, выкананыя дзеткамі.

