Калейдоскоп

Крочыць па Валожыне вясна

Вось і надышла самая пяшчотная пара года – вясна. Часцей свецяць бурштынавыя промні сонца, горад змяняецца пад уплывам надвор’я, з’яўляецца стымул ствараць, натхняць, любіць і кахаць. Асабліва гэта пара адгукаецца ў жаночых сэрцах. Штогод абаяльныя прадстаўніцы чалавецтва прымаюць віншаванні з самым вясеннім святам – 8 Сакавіка. Па добрай традыцыі рэдакцыя газеты завітала да некаторых жанчын нашага горада з віншавальнымі словамі.

З першай прадстаўніцай мы сустрэліся ў лясгасе. Таццяна Казыра – намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Валожынскай лясной гаспадаркі ветліва расказала пра будні, працоўную дзейнасць, дасягненні і ўзнагароды.

Большую частку жыцця яна праводзіць на працы, але гэта не без імпэту да сваёй справы, тым больш – яе намаганні былі адзначаны на высокім узроўні, а калі дакладна, то ў мінулым годзе Таццяна Станіславаўна заняла 1-е месца па Мінскай вобласці ў конкурсе сярод супрацоўнікаў ідэалагічнага актыву краіны, старт якому быў закладзены ў 2022 годзе Міністэрствам лясной гаспадаркі. Наперадзе – рэспубліканскі этап, але гэта ўжо безумоўная перамога, улічваючы, што ў спаборніцтве прымалі ўдзел 20 арганізацый вобласці. Неабходна падкрэсліць – на пасадзе намесніка кіраўніка Таццяна працуе толькі другі год, а ў лясной гаспадарцы – ужо 15 гадоў. Да гэтага займала пасаду інжынера-тэхнолага лясной гаспадаркі. Да новай пасады аднеслася сур’ёзна.
– Адразу было трошкі складана, паколькі ўся працоўная дзейнасць была звязана з дакладнымі навукамі, лічбамі і вымярэннямі, а тут больш творчая работа, – прызнаецца Таццяна.

Але гэту цяжкасць яна адолела са значнай лёгкасцю і зараз авалодала неабходнымі якасцямі для работы на пасадзе ідэолага. Таццяна расказала, што на Новы год, напрыклад, сама была Снягуркай і наведвалася са святочнымі віншаваннямі да многіх былых супрацоўнікаў лясгаса. Кожны з іх быў вельмі ўдзячны арганізатарам, а некаторыя сустракалі нават са слязамі на вачах, паколькі не чакалі віншавання такога фармату, гэта было сапраўдным навагоднім цудам для многіх з іх. Менавіта такія эмоцыі і лічыць лепшай падзякай за сваю работу.

8 Сакавіка Таццяна плануе адзначаць дома з сям’ёй. І, канешне, як і для любой жанчыны, найлепшым падарункам яна лічыць увагу і пяшчоту з боку свайго любага мужа і астатніх прадстаўнікоў дужай паловы сям’і.

Кацярына Рагачэвіч – наша другая субяседніца, якая вырвалася на некалькі імгненняў з працы і расказала пра сябе. Жанчына працуе ў Валожынскім раённым выканаўчым камітэце і займае пасаду загадчыка сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Сваёй дзейнасцю вельмі задаволена, работа падабаецца.

– Здорава, калі чалавек ідзе на працу з усмешкай, і я з’яўляюся такім чалавекам. Прымаць удзел у вырашэнні праблем людзей для мяне гэта і адказнасць, і прыемная аддушына. Адчуваеш сваю запатрабаванасць у грамадстве, – прызнаецца Кацярына.

Пры гэтым самым складаным момантам сваёй прафесіі лічыць той факт неразумення спецыяліста і заяўніка ў вырашэнні пытанняў. Не заўсёды магчыма вырашыць праблему ў здавальняючы бок для заяўніка, даводзіцца тлумачыць розныя юрыдычныя і заканадаўчыя аспекты простай мовай, зразумелай для кожнага чалавека. Безумоўна, чалавек можа быць не згодны з адказам, але закон ёсць закон, таму шмат намаганняў прыкладаецца зараз для інфармацыйнай адукаванасці грамадзян, прадастаўляюцца шматлікія дакументы і іншая інфармацыя, звязаная з праблемнай сітуацыяй.
– Я часта выязджаю на месцы для ўрэгулявання канфліктаў альбо для кантролю якасці выкананых работ. Вельмі прыемна, калі людзі пасля звяртаюцца да мяне ўжо са словамі падзякі. Значыць, я выканала гэту работу правільна, а калі чуеш адмоўныя водгукі, то, безумоўна, стараешся больш паглыблена ўнікнуць у сітуацыю і разабрацца ў ёй, – тлумачыць жанчына.

Як толькі размова зайшла пра 8 Сакавіка, Кацярына змяніла сур’ёзны выгляд на ўсмешку і адказала, што, напэўна, лепшы падарунак – гэта шчыры камплімент, увага і клопат з боку мужчын, а кветкі – традыцыйны сімвал вясенняга свята, які ёй, як і любой жанчыне, вельмі падабаецца. Таму на свята Кацярына са сваёй маленькай дачушкай будуць чакаць віншаванне ад сыночка і любага мужа.

Таццяна Доўнар-Слізкая таксама будзе святкаваць гэты дзень у сямейным коле. Гэта абаяльная жанчына займае пасаду дырэктара Валожынскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Да работы ставіцца з адказнасцю, тым больш што гэта хобі Таццяны.

– Не магу ўявіць сябе без сваёй работы. Я і працую, і адпачываю. Праўду кажуць: калі выбіраеш прафесію па закліку сэрца, то табе ніводнага дня не давядзецца працаваць. Канешне, за цэлы дзень з’яўляецца стомленасць, але калі ты асэнсоўваеш, што гэты дзень быў напоўнены карыснай работай, то яна нібы адыходзіць на другі план, – распавядае Таццяна.

Што датычыцца сямейнага жыцця, то Таццяна гадуе двух дачушак.

– Мой муж ужо загадзя закупляе букеты на 8 Сакавіка. Ён такі клапатлівы, – усміхаецца жанчына, – заўжды з кветкамі віншуе і мяне, і нашых дачушак, і маю маму. У гэтым плане мне вельмі пашчасціла.

З нядаўняга часу ў сям’і з’явілася такая традыцыя – у летні перыяд сем’і Таццяны і яе брата збіраюцца разам і выязджаюць на прыроду. Дзецям такія моманты вельмі падабаюцца, паколькі гэта спрыяе іх узаемаадносінам, але і дарослыя таксама з вялікім імпэтам прымаюць удзел у розных актыўных гульнях.

– Я сама вельмі актыўны чалавек, і гэта знаходзіць сваё адлюстраванне як на працы, так і дома, што дапамагае спраўляцца з рознымі бар’ерамі паміж стасункамі людзей, а мая дзей-
насць накіравана на тое, каб дапамагаць адольваць гэтыя бар’еры, – прызнаецца Таццяна.

Весна расцветает не только цветами, но и женщинами. Как в современном мире оставаться интересной личностью, как чувствовать себя привлекательной и уникальной? Узнали у Елены Литвин, жительницы нашего города.

Елена родилась весной – это ее любимое время года, которое дарит взрывное настроение и новые силы. Считает одним из счастливых подарков судьбы рождение сыночка Кирилла. К тому, что имеет сейчас, шла не один год.

Работать начала с 18 лет на хлебозаводе, освоила профессии кондитера, диспетчера МЧС, работала в лесничестве. Думала, что обычная работа – это ее удел, но чувствовала внутреннее сопротивление в себе. Только со временем пришло понимание, что нужно заниматься тем, что приносит радость себе и другим людям.

Елена окончила курсы по маникюру. Первые маникюры делала дрожащими руками, было страшно, но появилось чувство, что индустрия красоты – это то, что нужно. Постепенно сформировалась база постоянных клиентов, которым Елена благодарна за доверие. Дальше еще курсы – одни, другие, пятые. Добавилось умение делать качественный педикюр, перманентный макияж, декоративное мини-тату. Результат – открытие в 2023 году собственной студии. На этом Елена не останавливается – продолжает изучать профессию красоты. Занимается своим внутренним миром – это изучение современных духовных практик, направления нумерологии.

Тот тернистый путь, который пришлось пройти и не потеряться, сформировал ее уникальность.

Считает, что только любовью к себе и окружающим можно добиться многого. Всем, кто в разные годы и в разных ситуациях был рядом, благодарна.

Знает, что по своей сути женщина – это любовь и весна, каждая женщина по-своему привлекательна и уникальна, только нужно к себе прислушаться. Несмотря ни на что, любовь можно взращивать в себе, наполняться ей, как наполняется природа весенними соками.

Совсем маленькая Лена осталась без мамы, что отягощало судьбу и жизнь. Чувствовалась нехватка материнской любви всегда. Придавали силы и уверенность рассказы о ней как о творческой и неординарной личности. Мама Елены была настоящей модницей, писала песни и стихи, рисовала.

Аляксей ГЕРМАН

Инна ДАЛИДОВИЧ