- Узбуджана крымінальная справа па факце ашуканскіх дзеянняў у адносінах да пенсіянеркі з вёскі Бабровічы. У ходзе тэлефоннай размовы праз месенджар “Telegram” невядомая асоба, якая прадставілася супрацоўнікам міліцыі, пад падставай захавання грашовых сродкаў пераканала жанчыну аформіць на сябе крэдыт на суму 3700 рублёў і перавесці 4400 рублёў са свайго карт-рахунка на прапанаваны злодзеем.
- У жанчыны з вёскі Паморшчына, 1970 года нараджэння, праз сетку Інтэрнэт скралі больш за 2272 рублі. Невядомы з дапамогай фішынгавай спасылкі атрымаў звесткі пра рэквізіты банкаўскай плацежнай карты пацярпелай і скраў адтуль усе грошы.