На колькі патрэбная і важная дапамога пажылым людзям у побыце, усім добра вядома. Але, бывае часам, што ў ей маюць патрэбу і маладыя, напрыклад – сем’і, у якіх нарадзіліся двойні, тройні або якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.
У дапамогу ім дзяржаўная ўстанова «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр cацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прапаноўвае прадставіць дапамогу няні.
Паслуга пачасавога догляду за дзецьмі (паслуга няні) з кожным годам становіцца ўсё больш запатрабаванай. У гэтым годзе ў Валожынскім раёне паслугай няні карыстаюцца 5 сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.
Сацыяльнае абслугоўванне сем’яў з дзецьмі накіравана на расшырэнне магчымасцей сям’і самастойна забяспечваць свае асноўныя жыццёвыя запатрабаванні, на садзейнічанне ўстойліваму функцынаванню сям’і ў напрамку выхавання і сацыялізацыі дзяцей.
Паслуга няні аказваецца ў буднія дні. Па згодзе з бацькамі вызначаецца графік аказання паслугі.
Работа сацыяльнай памочніцы заключаецца ў правядзенні гігіенічных працэдур, падагрэве яды і кармленні дзяцей, арганізацыі гульневай, дасугавай занятасці дзіцяці і іншае.
Паслуга пачасавога догляду за дзецьмі аказваецца бясплатна, за выключэннем выпадкаў, калі ў поўнай сям’і працаздольны бацька (айчым) з’яўляецца не занятым ў эканоміцы на дату звароту за сацыяльнымі паслугамі і не меў занятасці 6 і больш месяцаў сумарна за апошніх 12 месяцаў перад месяцам звароту. У гэтых выпадках паслугі няні аказваюцца на платнай аснове па рэгуляваных цэнах (тарыфах).
Паслугі няні аказваюцца: сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю – да дасягнення дзіцем узросту 18 гадоў; сем’ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей з інваліднасцю – да дасягнення дзіцем узросту 18 гадоў; сем’ям, якія выхоўваюць дваіх альбо траіх дзяцей, якія нарадзіліся адначасова – да дасягнення дзецьмі ўзросту 3 гадоў; сем’ям, у якіх абое бацькоў альбо адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і з’яўляюцца інвалідамі 1 альбо 2 групы – да дасягнення дзіцем (дзецьмі) узросту 6 гадоў; сем’ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова, дзяцей з інваліднасцю – прадугледжана таксама кароткачасовае вызваленне бацькоў ад догляду за дзіцём (дзецьмі).
Паслуга няні не прадстаўляецца ў выпадках, калі: дзіце (дзіце-інвалід) атрымоўвае асноўную ці спецыяльную адукацыю ва ўстановах адукацыі (за выключэннем атрымання адукацыі на даму); дзіце (дзіце-інвалід) атрымоўвае асноўную ці спецыяльную адукацыю ва ўстановах адукацыі, а дадатковую адукацыю для дзяцей і моладзі — на дому; аказываюцца паслугі ў форме полустацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання, а таксама паслуга сацыяльнай перадышкі; догляд за дзіцем-інвалідам (дзяцьмі-інвалідамі) з атрыманнем грашовай дапамогі па догляду за дзіцём-інвалідам здзяйсняе іншая асоба, якая не з’яўляецца (маці (мачыхай), бацькам (айчымам), законным прадстаўніком.
Па пытаннях прадстаўлення сацыяльных паслуг звяртацца па адрасе: горад Валожын, вуліца Міру, 8 каб. № 5, 6, 7
Тэлефоны для даведак: 6-81-05, 6-80-75, 6-81-13
Сайт цэнтра:http://volojin-tcson.by
e-mail: tcson@volojin-tcson.by.