Общество

Зімовая казка

Яна кранае і захапляе, радуе і натхняе, цешыць і абуджае. Зірніце навокал і хоць на хвілінку спыніцеся: напоўніце душу прыродным хараством, прыміце гэты вялікі дар і падзякуйце за шчаслівае імгненне!

Сёлета Валожын апрануўся ў прыгожую белую коўдру задоўга да надыходу каляндарнай зімы. Як расказаў начальнік метэастанцыі Валожына Сяргей Трус, першы снег выпаў 18 лістапада – на 10 дзён раней за звычайны тэрмін. Толькі за адзін дзень – суботу, 26 лістапада – снежнае покрыва павялічылася на 6 сантыметраў і зараз складае ў сярэднім 12 сантыметраў. Зіма ўпэўнена ўступіла ў свае правы і пакуль не збіраецца адступаць.

Па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў, снежань чакаецца на паўградуса ніжэй за шматгадовыя значэнні – сярэдняя норма складае мінус 3 градусы.