Адрас гераіні замалёўкі нам падказалі ў Івянецкім сельвыканкаме: вёска Суднікі, вуліца Маладзёжная, дом 23. Тут пражывае Ала Іванаўна Сівакова. У дзень нашай рэдакцыйнай камандзіроўкі з самага ранку разгулялася мяцеліца – ды так раз’юшылася, што за некалькі гадзін наваліла гурбы снегу. Але дарожка ля дома, куды прыехалі, была расчышчана – і, напэўна, не раз. На ганку... читать далее



