Нараджэнне Хрыстова разам з Вялікаднем – галоўнае свята ў хрысціянскім календары. Яго значэнне для хрысціян немагчыма пераацаніць.
Каляды – урачыстасць духоўная. Гэта значыць, што на першым месцы павінны быць не падарункі, елка і багаты стол, а ўсё ж клопат пра душу. Каб Светлае Нараджэнне Хрыстова не ператварылася проста ў яшчэ адну нагоду сабрацца за святочным сталом, трэба паспець да яго надыходу зрабіць сем важных спраў.
Аддаць перавагу важнаму перад імгненным
Царква кажа, што без духоўнай падрыхтоўкі мы не зможам адчуць усю радасць і паўнату падзеі. Таму заўседы неад’емныя складальнікі жыцця хрысціян пры падрыхтоўцы да свята – гэта богаслужэнні, малітва і пост. Сутнасць посту – ва ўсведамленні, што ў жыцці мы часта марнуем час на рэчы, якія з’яўляюцца неістотнымі і адцягваюць нас ад сапраўды важных пытанняў. Сутнасць посту ў тым, каб выдзяліць важнае, у прыярытэце духоўнага над фізічным. Толькі ўнутраная духоўная праца дае магчымасць адчуць прысутнасць Бога ў нашым жыцці.
Часцей бываць у царкве
Каб не страціць за знешнімі атрыбутамі істотны сэнс свята, важна перад Калядамі як мага часцей бываць у храме, удзельнічаць у таінствах споведзі і прычасці. Без богаслужэнняў, якія апісваюць евангельскую падзею, мы не зможам сэрцам адчуць усю прыгажосць свята.
Рассказаць дзецям пра Нараджэнне Хрыста
Сама гісторыя з’яўлення немаўляці Ісуса – вельмі прыгожая і яе нескладана зразумець дзіцяці. Яна добра выкладзена ў маляўнічых выданнях. У многіх храмах гэтымі днямі праходзяць дзіцячыя спектаклі, канцэрты. Гэта добрая магчымасць далучыцца да свята з самага ранняга ўзросту. Але не лішнім будзе і дарослым яшчэ раз нагадаць пра гісторыю нараджэння і пачытаць Евангелле і іншую духоўную літаратуру.
Прысвяціць час дабрачыннасці
Каляды заўседы былі часам дабрачыннасці. Прысвячэнне Богу выяўляецца праз міласэрныя справы. Важна, каб чалавек клапаціўся не толькі пра сябе, пра сваё цялесная або нават духоўнае аблічча, але і выходзіў за рамкі сябе любімага і рабіў дабро для іншых.
Памірыцца з тымі, з кім даўно пасварыўся
Калі мы шукаем благаславення Бога і хочам адчуць яго прысутнасць у нашым жыцці, калі мы просім яго аб дараванні, Гасподзь чакае ад нас, што мы павінны ўсім дараваць.
Выбраць правільныя падарункі
Ражджаство – асаблівы час і падарунак на Каляды павінен быць асаблівым. Гэта можа быць абраз свята ці святога, рэлігійная або проста разумная, добрая, якая ўзнімае духоўна, кніга. Дзіцяці можна падарыць малітоўнік.
Прадумаць распарадак каляднага дня
Не варта толькі сядзець гадзінамі за багатым сталом ці ляжаць на канапе, гледзячы ў тэлевізар. Адчуванне паўнаты свята заўсёды звязана з удзелам у богаслужэнні. І вернікі могуць, знаходзячыся ў храме, глыбока перажываць яго. Нараджэнне Ісуса становіцца для іх актуальным, як быццам гэта адбываецца цяпер.
Падрыхтавала Наталля НЯМКЕВІЧ