1 лістапада ў Клецку прайшло рэгіянальнае свята-конкурс дзіцячай творчасці “Калыска талентаў”.
У конкурснай праграме сярод майстроў дэкаратыўна-прыкладнога майстэрства прымалі ўдзел звыш 50-ці хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх раёноў Мінскай вобласці. Юныя ўдзельнікі Валожыншчыны дастойна прадставілі раён на свяце-конкурсе.


Дыпломам I-ай ступені ўзнагароджана Рыснік Анастасія, удзельніца гуртка “Чароўныя паясы” (кіраўнік Алена Рыснік) Сакаўшчынскага сельскага цэнтра культуры. На конкурс была прадстаўлена калекцыя хатніх вырабаў. Пад час свята Анастасія праводзіла майстар-клас і распавядала пра гісторыю стварэння пояса “на ніту”, ткацтва якога ўнесена ў Спіс нематэрыяльна-гістарычнай каштоўнасці Валожынскага раёна ў 2016 годзе.


Дыпломам III-яй ступені ўзнагароджаны ўзорны фальклорны калектыў “Вянок”(кіраўнік Я. Д. Мацейковіч) Ракаўскага цэнтра народнай творчасці ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”.





