23 мая на пляцоўцы каля “Валожынскай іешывы”( Валожын, вуліца Кірава, 2Б) з 18-30 да 22-00 гадзін адбудзецца сапраўднае свята ў рамках акцыі «Ноч музеяў 2026». ДУ “Валожынскі краязнаўчы музей” запрашае ўсіх на тэматычную праграму!

Што чакае гасцей?
- Дэфіле ў беларускіх строях — жывая гісторыя на пляцоўцы;
- Традыцыйныя танцы і спевы пад жывую музыку;
Майстар-класы: — ткацтва паясоў на ніту; — саломапляценне; — выцінанка;
- Аквагрым для дарослых і дзяцей
- Продаж сувенірнай прадукцыі
Даведкі па тэлефоне: +375 1772 55865
Уваход — вольны











