З 12 па 17 мая ў Беларусі праходзіць маштабная акцыя «Разам — за моцную і здаровую сям’ю», прысвечаная Дню сям’і. Мерапрыемствы ахопяць усе рэгіёны краіны і будуць уключаць адукацыйныя, культурныя, спартыўныя і сацыяльныя ініцыятывы. Далучыўся да маштабнай рэспубліканскай акцыі і сацыякультурны тэлеканал «Беларусь 3», паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі. У рамках тэматычнага кінапаказу на працягу тыдня тэлеканал будзе дэманстраваць фільмы, якія прапагандуюць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. По информации sb.by Беларусь Сегодня.

«Мама». culture.ru
Так, у панядзелак, 12 мая, у 16:50 у эфір выйдзе фільм «Мама», які прадставiць ў новай, дасціпнай і займальнай музычнай інтэрпрэтацыі казачны сюжэт пра ваўка і казлянят. Камедыя «Цешча» з яркай роляй Рамана Філіпава ў аўторак, 13 мая, у 10:20 раскажа, як бойкая маці будавала асабістае шчасце дачкі па сваім меркаванні і што з гэтага выйшла. Камедыйная меладрама «Аднойчы праз дваццаць гадоў» у сераду, 14 мая, у 17:20 з Наталляй Гундаравай у галоўнай ролі распавядзе пра лёс шматдзетнай маці Надзеі Кругловай.
Адзін з самых кранальных савецкіх фільмаў «Дзеці Дон Кіхота» выйдзе ў эфір у чацвер, 15 мая, у 17:30. Гэта гісторыя пра тое, як загадчык радзільні ўсынаўляе малых, якіх не забралі маці. Ролю лекара выконвае Анатоль Папанаў. Пад прыцэлам кінакамеры — шматдзетная сям’я і звычайныя сямейныя перыпетыі: вучоба, каханне, крызіс самавызначэння. У пятніцу, 16 мая, у 10:30 у праграме канала знакамiтая камедыя рэжысёра Уладзіміра Грамацікава «Вусаты нянь».

«Дзеці Дон Кіхота». kino-teatr.ru
Завершае тыдзень сямейнага кінапаказу ў суботу, 17 мая, у 8:45 шэдэўр Мікіты Міхалкова «Радня» — фiльм пра людзей, якія ўжо развучыліся жыць па-старому, а па-новаму пакуль не ведаюць як. У галоўнай ролi — непараўнаная Нона Мардзюкова.
