Бяспека дзяцей заўсёды на першым месцы для тых, хто нясе адказнасць за іх жыццё і здароўе. Педагогі, бацькі і прадстаўнікі МНС нямала надаюць увагу навучанню дзяцей правілам бяспечных паводзін.

Нядаўна на базе сярэдняй школы №2 горада Валожына інспектар сектара прапаганды Валожынскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях правяла занятак у міні-цэнтры, дзе наглядна распавяла аб захаванні правіл бяспекі.
Дарэчы, для выхаванцаў з Ракаўскага дзіцячага садка «Сонейка» такая экскурсія была ў першы раз, і ім усё было цікава.
Праходзячы па лакацыях міні-цэнтра бяспекі малыя сутыкнуліся з рознымі перашкодамі і надзвычайнымі сітуацыямі, для паспяховага праходжанні якіх, прытрымліваліся рэкамендацый прадстаўніка МНС.

Дашкаляты ахвотна адказвалі на пытанні інспектара і набылі новыя веды і практычныя навыкі паводзін пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі. Пры дапамозе інтэрактыўнага тэлефона актыўныя дзеці навучыліся правільна і хутка выклікаць ратавальнікаў па нумарах 101 і 112. Даведаліся шмат карысных саветаў аб маленькім выратавальніку–аўтаномным пажарным апавяшчальніку. А таксама паспрабавалі тушыць умоўны пажар з дапамогай вогнетушыцеля

У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікам быў прадэманстраваны мультфільм «Спецатрад 112» і ўручаны карысныя прэзенты ад МНС.