Трактарыст-машыніст КСУП “Сівіца” Анатолій Бодак за 9 месяцаў гэтага года выканаў 1632 умоўныя эталонныя гектары і лічыцца адным з лепшых работнікаў гаспадаркі.
– Родам я з Каменя. Прыйшоў пасля арміі і дваццаць восем гадоў ужо, як тут раблю, – кажа Анатолій Казіміравіч. – Пачынаў у колішнім саўгасе імя Маякоўскага, пасля частку яго земляў далучылі да “Сівіцы”. Першай адзінкай тэхнікі быў “Беларус”, на сёння кірую ўжо чацвёртым па ліку сталёвым канём “МТЗ-3522”. Усе работы праводжу: ару, сею, дыскую. Работа на зямлі для мяне – асалода.
У калектыве ведаюць, што з любым заданнем Анатолій Бодак справіцца – не ўмее ён інакш працаваць.
Родныя мясціны надаюць сілы і жаданне рабіць з поўнай аддачай.