25.09.2023 340 просмотров Валожын ператварыўся ў вялікую будоўлю Креатив в действии: итоги конкурсов и медали за помощь в уборке урожая Узнали, какие элементы школьной формы введут школы района У горадзе вядуцца рамонтныя работы будынкаў, ідзе добраўпарадкаванне тэрыторый. Бягучы рамонт ідзе і ў былым адміністрацыйным будынку райспажыўтаварыства, што па Партызанскай, 30. Тут праходзяць аддзелачна-аднаўленчыя работы як унутры будынка, так і звонку. Таксама будзе заменены дах, зроблены рамонт фасада, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. Летам па вуліцы Беларускай быў пакладзены першы выраўноваючы слой асфальтавага пакрыцця. Цяпер тут праводзіцца дэмантаж з наступным аднаўленнем пешаходных сувязей. Далей будзе пакладзены другі слой асфальту на ўсёй вуліцы. Вядзецца рамонт фасада двухпавярховага дома № 8 па вуліцы Партызанскай: тут будзе нанесена дэкаратыўнае аддзелачнае тынкаванне з наступнай пафарбоўкай. Можна сказаць, апошнія штрыхі засталося зрабіць на доме № 36 па вуліцы Партызанскай, дзе падыходзіць да завяршэння капітальны рамонт. Новае прыгожае аблічча набыла не толькі сама шматпавярхоўка – прыдамавая тэрыторыя таксама радуе вока. Па вуліцы Янкі Купалы, а ў далейшым – і Якуба Коласа, пачаўся капітальны рамонт сетак водазабеспячэння. На ўчастку замены прадугледжваецца падземны спосаб пракладкі па існуючай трасе.На наступным тыдні такія ж работы распачнуцца па вуліцы Кастрычніцкай, пасля пяройдуць на вуліцы Чапаева і 50 гадоў Кастрычніка. Алена ЗАЛЕСКАЯФота аўтара і Сяргея БОБРЫКА Поделиться Общество