Такі вынік руплівай працы на сёлетнім жніве вадзіцеля сельгаспрадпрыемства “Валожынскае” Андрэя Падлужнага.
17 ліпеня ён першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа, а літаральна праз два тыдні, 30 ліпеня, ва ўласную скарбонку далучыў яшчэ адну.
Павіншаваць пераможцу жніва на палеткі гаспадаркі сёння прыехала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай, якая ўручыла Андрэю Падлужнаму другую па ліку Падзяку старшыні райвыканкама, спецыяльную наклейку “1000” і падарунак ад прафсаюзаў. Віншаванні з перамогай адрасаваў і лідар прафсаюзаў аграрыяў раёна Вікенцій Адамовіч.
Хочацца адзначыць, што, нягледзячы на непагадзь, якая стрымлівае ход уборкі, нашы хлебаробы стараюцца выкарыстаць кожную хвіліну і насамрэч працуюць да сёмага поту. Пацвярджэннем чаму – новыя імёны тысячнікаў. У прыватнасці, 1000 тон збожжа маюць ужо ў сваім заліку камбайнер Мікалай Жызнеўскі і вадзіцель Іван Рындзевіч з “Валожынскага”.
Усяго на раніцу 31 ліпеня ў раёне налічвалася 7 камбайнераў-тысячнікаў, 11 вадзіцеляў, якія перавезлі па тысячы тон збожжа і 1 вадзіцель-двухтысячнік.
Пажадаем нашым рупліўцам так трымаць і надалей!