Пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2023 г. № 837 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXXІ Дня беларускага пісьменства ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці 1 верасня 2024 г.
Старшынёй аргкамітэта прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні – Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук.
У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і інш.
Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе ажыццяўляцца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Брэсцкага аблвыканкама, Івацэвіцкага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых зацікаўленых.
Источник: pravo.by