Без рубрики Калейдоскоп

Каляндар знамянальных і памятных дат Валожынскага раёна

  • 485 гадоў таму (1539 год) упершыню ўзгадваецца мястэчка Пяршаі.
  • 445 гадоў таму (1579 год) упершыню ў гістарычных крыніцах Ракаў называецца мястэчкам.
  • 180 гадоў таму (1844 год) у вёсцы Багданава пабудаваны драўляны Міхайлаўскі касцёл – помнік драўлянага дойлідства.
  • 160 гадоў таму (1864 год) заснавана Валожынскае народнае вучылішча.
  • 155 гадоў таму (1869 год) у вёсцы Пяршаі заснавана народнае аднакласнае вучылішча.
  • 120 гадоў таму (1904 год) нарадзіўся Антон Станіслававіч Паныш – з 1949 года дырэктар СШ № 1 г. Валожына, узнагароджаны ордэнам Леніна.
  • 120 гадоў таму (1904 год) у мястэчку Івянец з’явілася першае фотаатэлье, права адкрыць якое атрымала Брайна Дамская – ураджэнка Івянца, глуханямая ад нараджэння. Праз некалькі гадоў яна атрымала дазвол на фатаграфаванне не толькі ў Івянцы, але і ва ўсёй Мінскай губерні.
  • 105 гадоў таму (1919 год) сяляне вёсак Вялікія Крывічы, Залессе, Крэчаўцы арганізавалі першую ў раёне камуну і зацвердзілі яе статут. Камуна існавала да 1920 года.
  • 100 гадоў таму (1924 год) у Валожыне арганізаваны падпольны райкам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, які ўзначальваў рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух працоўных горада і павета ў 1920-1939 гадах.
  • 85 гадоў таму (1939 год) у Івянцы на базе ганчарнага промыслу арганізавана арцель, якая ў 1960 годзе была ператворана ў фабрыку мастацкай керамікі і вышыўкі.
  • 80 гадоў таму (1944 год) аднавіла сваю дзейнасць Валожынская МТС.
  • 55 гадоў таму (1969 год) здадзены ў строй будынак фабрыкі мастацкай керамікі ў Івянцы.
  • 40 гадоў таму (1984 год) зацверджаны акт уводу ў эксплуатацыю будынка бальніцы ў вёсцы Вішнева.
  • 40 гадоў таму (1984 год) з мэтай ушанавання памяці беларускага пісьменніка Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча на месцы яго былой сядзібы ў вёсцы Малая Люцінка ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Студзень

4 студзеня – 75 гадоў таму ў вёсцы Брылькі быў арганізаваны калгас “17 верасня”.
7 студзеня – 80 гадоў таму ў вёсцы Лоск нарадзілася Аляксандра Андрэеўна Паўлюкевіч. Узнагароджана ордэнам Леніна за працу ў сельскай гаспадарцы.
17 студзеня – 85 гадоў таму нарадзілася Марыя Якаўлеўна Гіль. З 1961 года галоўны аграном калгаса імя Чапаева (КСУП “Гародзькаўскае). Узнагароджана ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Сакавік

3 сакавіка – 75 гадоў таму ў Валожыне прайшоў I раённы з’езд калгаснікаў.

Красавік

105 гадоў з дня нараджэння Васілія Пятровіча Налецкага (1919-1997 гг.). Краязнавец, гісторык, педагог, выдатнік народнай адукацыі Беларусі.
26 красавіка – 95 гадоў таму выйшла распараджэнне Савета Міністраў Польшчы № 308 “Аб залічэнні паселішча Валожын Валожынскага павета ў лік гарадоў”.

Май

10 мая – 75 гадоў таму ў вёсцы Забрэззе арганізаваны калгас імя Куйбышава.
25 мая – 75 гадоў таму ў вёсцы Пугачы Залескага сельсавета арганізаваны калгас “Бальшавік” (КСУП “Валожынскае”).

Чэрвень

10 чэрвеня – 85 гадоў таму ў вёсцы Лінкі нарадзіўся Фёдар Мікалаевіч Чэрня. Філолаг, працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, у выдавецтве “Беларусь”, з 1972 года і да канца жыцця – старшы рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, аўтар шматлікіх кніг.
23 чэрвеня – 80 гадоў таму пачалася аперацыя па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў “Баграціён”. Працягвалася да 29 жніўня 1944 года. У ходзе аперацыі былі разгромлены галоўныя сілы групы фашысцкіх армій “Цэнтр”, вызвалена Беларусь.

Ліпень

4 ліпеня – 80 гадоў таму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Ракаў.
5 ліпеня – 80 гадоў таму войскамі 3-га Беларускага фронта ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Валожын.
6 ліпеня – 80 гадоў таму войскамі 3-га Беларускага фронта ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Івянец.
10 ліпеня – 80 гадоў таму аднавілі сваю дзейнасць раённая бальніца і райпрамкамбінат.
15 ліпеня – 80 гадоў таму ў Валожыне аднавілі дзейнасць рэдакцыя раённай газеты “Іскра” і друкарня “Перамога”.
21 ліпеня – 95 гадоў таму ў вёсцы Сакаўшчына нарадзіўся Віктар Антонавіч Каваленка. Крытык, літаратуразнавец, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа і літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў СССР, аўтар манаграфій і рамана “Падвышанае неба”.

Жнівень

1 жніўня – 80 гадоў таму ў былым маёнтку Шапавалы арганізавана машынна-трактарная станцыя, на базе якой было створана адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў раёна – Валожынская райаграпрамтэхніка.
4 жніўня – 75 гадоў таму ў вёсцы Пяршаі арганізаваны калгас імя Карла Маркса.
6 жніўня – 80 гадоў таму на базе маёнтка Чэхаўшчына адноўлены дзіцячы дом № 1. Загадчыкам дзіцячага дома прызначаны Сяргей Якаўлевіч Іваноў.
22 жніўня – 80 гадоў таму пачаў вытворчую дзейнасць Валожынскі маслазавод.
28 жніўня – 80 гадоў таму ў Валожыне адкрылася раённая ашчадная каса.

Верасень

17 верасня – 85 гадоў таму адбылося аб’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

Кастрычнік

10 кастрычніка – 85 гадоў таму заснавана Валожынская раённая газета “Працоўная слава”.
14 кастрычніка – 75 гадоў таму ў вёсцы Філіпіняты арганізаваны калгас “Перамога”.
26 кастрычніка – 75 гадоў таму ў Валожыне адкрылася гарадская бібліятэка.

Лістапад

14 лістапада – 75 гадоў таму арганізавана Вішнеўская МТС.
80 гадоў таму прынята рашэнне аб адкрыцці шавецкай арцелі “Кастрычнік” – адной з першай пасля вызвалення Валожына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Снежань

80 гадоў таму ў мястэчку Ракаў адкрылася сямігадовая школа.
35 гадоў таму ўведзены ў строй новы будынак паліклінікі і райбальніцы ў Валожыне.
35 гадоў таму ўведзены ў эксплуатацыю новы будынак гімназіі № 1 г. Валожына.
35 гадоў таму ўведзены ў эксплуатацыю новы будынак пракуратуры па вуліцы Савецкай у Валожыне.
5 снежня – 85 гадоў таму ў вёсцы Канюшаўшчына нарадзіўся Міхаіл Браніслававіч Поль. З 1967 года – дырэктар саўгаса “Падбярэззе”, з ліпеня 1982 года – дырэктар саўгаса “Ракаўскі”. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
8 снежня – 75 гадоў таму ў вёсцы Пральнікі арганізаваны калгас “Верны шлях”.
8 снежня – 75 гадоў таму ў вёсцы Суднікі арганізаваны калгас “Камсамолец”.
20 снежня – 85 гадоў таму ўтвораны Валожынскі лясгас.
30 снежня – 55 гадоў таму на базе санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Валожынскай райбальніцы створана раённая санітарна-эпідэміялагічная станцыя.