Происшествия

102: Зводка здарэнняў

Канфліктуюць блізкія людзі

  • У аператыўна-дзяжурную службу паступіла паведамленне ад жыхаркі аг. Ракаў, што муж, 1990 года нараджэння, які ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, на бытавой глебе ўчыніў скандал, падчас якога не толькі моцна крычаў і груба лаяўся на яе, але і нанёс удар у вобласць спіны.
  • Падобнае здарэнне адбылося і ў вёсцы Камень, куды муж з жонкай, якія пражываюць у вёсцы Суднікі, завіталі ў госці. Падчас сваркі малады мужчына, 1999 года нараджэння, моцна крычаў, лаяўся на жанчыну і некалькі разоў штурхнуў яе, чым прычыніў псіхічныя пакуты.
  • Сварка паміж сужыцелямі адбылася ў Валожыне. Жанчына, 1993 года нараджэння, моцна крычала і выганяла мужчыну з дому.

Ва ўсіх вышэйназваных выпадках да прыезду супрацоўнікаў міліцыі канфліктуючыя бакі памірыліся, пацярпелыя катэгарычна адмовіліся пісаць заявы і прыцягваць вінаватых да адказнасці.

Матэрыял па міліцэйскіх зводках
падрыхтавала Анжэла РАДЫНА