Сёння адбылася прэзентацыя выставы «З бабулінага куфэрка. Да вытокаў душой дакрануцца». Падчас мерапрыемства кіраўнік народнага калектыву дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Скарбніца» Марыя Ганчарык і майстар Алена Рыснік расказалі шмат цікавага пра гісторыю рэчаў, іх глыбокі сэнс і сямейныя традыцыі.

На экспазіцыі вы зможаце ўбачыць вышытыя рушнікі, льняныя абрусы, старыя фотаздымкі і прадметы побыту. Як адзначаюць арганізатары, гэты куфэрак — не проста драўляная скрыня, а цэлы сусвет, які захоўвае пах траў і ціхі шэпт часу. Кожная рэч тут — нібы старонка кнігі, напісанай рукой самога жыцця.


Актыўнасці:
Падчас выставы будуць праводзіцца майстар-класы па вырабе навагодніх і калядных упрыгожванняў і сувеніраў.


Запрашаем усіх дакрануцца да вытокаў, адчуць цеплыню бабуліных далоняў і пачуць ціхі голас: «Жывіце. Любіце. І не сумуйце дарма».
г.Валожын, вул. Беларуская, 2, другі паверх.
Калі засталіся пытанні: 8 029 195-19-12, 8 029 153-48-81






