1 месца ў намінацыі “Міласэрнасць” на Рэспубліканскім літаратурным конкурсе імя свяціцеля Кірылы Тураўскага “У гармоніі з сабой і светам” атрымала ўдзельнік народнага калектыву літаратурна-мастацкага майстэрства “Рунь”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Жызнеўская.
Празаічны твор “Добрая душа” быў ацэнены на вышэйшым узроўні кампетэнтным журы. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 226 чалавек з усёй Беларусі і нават, некалькі чалавек было з Расіі.
“Было вельмі хвалююча… і пры тым нечакана. Думкамі я можа і мроіла пра перамогу, але дакладна не пра першае месца. Столькі таленавітых творцаў з усёй Рэспублікі. Пры тым для мяне гэта і прыемна і ганарова – з раёна я была адзінай, хто прымаў удзел у гэтым конкурсе.”
Узнагароду Наталля Васілеўна атрымала з рук старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Карлюкевіча і мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, патрыяршага экзарха усяе Беларусі, прадстаяцеля Беларускай праваслаўнай царквы Веніяміна.