Атрад лідараў жніва-2024 папоўніўся новымі імёнамі. У аўторак іх з’явілася ажно сем, яшчэ адно – у сераду.
Адразу чатыры тысячнікі – у “Бабровічах”. Запаветнага намалоту дасягнуў камбайнер Вячаслаў Квяткоўскі. Адзінка з трыма нулямі пакарылася і тром вадзіцелям: Леаніду Іоду, Юрыю Сізову і Аляксандру Калянковічу.
Тысячнікамі сталі і вадзіцелі іншых гаспадарак: у “Багданаўскім” – Сяргей Радзюк, у “Агра-Дубінскім” – Аляксандр Мамонька, у “Пяршаях-2014” – Аляксандр Голуб.
Тысячу тон збожжа намалаціў і камбайнавы экіпаж з “Агра-Дубінскога” ускладзе Івана Саломкі і Паўла Несцярэнкі, якія працуюць у пары не адзін год.
Усяго на раніцу 25 ліпеня ў раёне налічвалася 3 камбайнавыя экіпажы-тысячнікі і 7 вадзіцеляў, якія перавезлі па тысячы тон збожжа.
Да ўшанавання пераможцаў далучыліся грамадскія аб’яднанні. Старшыні раённай арганізацыі “Белай Русі” Юлія Матус, раённага аб’яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай, раённага савета ветэранаў Таццяна Ціганіна і райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій Адамовіч віталі ўладароў жніўных палеткаў прама ў полі на ржышчы. Кожны з іх атрымаў Падзяку старшыні райвыканкама і падарункіі ад грамадскіх аб’яднанняў.