У рамках штотыднёвай рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў супермаркеце «Еўраопт» у Валожыне па адрасе: вул. Савецкая, 95 з’явіліся прадукты з адпаведным знакам на ўпакоўцы.


Пад гэтай маркіроўкай «СВАЁ» можна набыць як тавары першай неабходнасці, так і пачаставаць сябе і блізкіх чым-небудзь смачным: вафельныя трубачкі, сыры, напіткі, пельмені, малако і шмат іншага. Акцыя накіравана на падтрымку айчынных вытворцаў і дапамагае пакупнікам лёгка распазнаваць беларускую прадукцыю.
Іна ДАЛІДОВІЧ






